Міжнародны дзень музеяў - прафесійнае
свята работнікаў музеяў свету, якое паводле рашэння ХІІ Генеральнай асамблеі
Міжнароднага савета музеяў адзначаецца з 1977 г. штогод 18 мая і прысвечана
пэўнай тэме (з 1992 г.), якая вызначаецца Кансультацыйным камітэтам савета.Тэма
Міжнароднага дня 2021 – “Будучыня музеяў: адрадзіць і пераасэнсаваць” –
заклікае да матывацыі стварэння новых метадаў узаемадзеяння устаноў культуры з
грамадствам. Міжнародны дзень музеяў адзначаюць у больш як 150 краінах. Ужо
некалькі гадоў акрамя Міжнароднага дня музеяў праходзіць яшчэ адно свята — Ноч
музеяў. Гэта свята – падзея, якая аб’ядноўвае музеі і дазваляе прыблізіць
мастацтва да гледачоў. У гэтым годзе Ноч пройдзе 22-23 мая. Аб гэтым
бібліятэкар Бераставіцкай раённай бібліятэкі расказала наведвальнікам падчас
тэматычнай гутаркі і біблія-агляда “Музеі Беларусі”. Супрацоўнік бібліятэкі
прадставіла ілюстраваныя выданні, змешчаныя на аднайменнай выставе і
прысвечаныя Дзяржаўным музеям, народным музеям устаноў адукацыі і рэгіянальным
і гарадскім гісторыка-краязнаўчым музеям Беларусі.