Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

03.02.2021г. Урок культуры “Перадай “дабро”

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў урок культуры “Перадай “дабро” па крузе”. Бібліятэкар распавяла вучням пра дабро і зло на прыкладах літаратурных герояў. Прачытала прытчу і казку, дзе на наглядным прыкладзе паказана перамога дабра над злом… Прапанавала паўдзельнічаць у гульні. На пытанні віктарыны дзеці адказвалі паднімаючы ўверх картку: чырвоную, сінюю альбо белую. Удзельнічалі ўсе з задавальненнем, нават захапляюча, расказваючы розныя цікавыя гісторыі з жыцця свайго класа і пра сябе. З задавальненнем прачыталі некалькі вершаў пра дабро. Напрыканцы зрабілі вынік: дабрата – вельмі важная і так патрэбная ў жыцці кожнаму з нас. “Стань дабрэйшым і людзі да цябе пацягнуцца” – гэты крылаты выраз павінен стаць дэвізам кожнага чалавека.