Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

10.06.2021г. Экавернісаж «Экалогія сучаснага свету: ці правільна мы жывем»

Да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» адбыўся экавернісаж «Экалогія сучаснага свету: ці правільна мы жывем». Бібліятэкар распавяла юным чытачам аб экалагічных праблемах. Вялікую цікавасць выклікала інфармацыя ў дзяцей пра структуру Міжнароднай Чырвонай кнігі, якая мае выгляд тоўстага перакіднога календара са старонкамі рознага колеру. Напрыканцы мерапрыемства дзеці выбралі з кніжнай выставы кнігі аб прыродзе для пазнавальнага чытання.