11.06.2021г. Дыялогавая пляцоўка «SOS! Заставайся на лініі жыцця!».

Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў бібліятэкар філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» правяла дыялогавую пляцоўку для моладзі «SOS! Заставайся на лініі жыцця!».  Бібліятэкар пазнаёміла вучняў выставай - сігналам «Разам супраць белай смерці», на якой была прадстаўлена літаратура, перыядычныя выданні, памяткі. Зачыталі некалькі эпізодаў з дзённіка пачынаючага наркамана, потым разам абмеркавалі прачытанае. На памяць аб мерапрыемстве моладзь атрымала буклеты “Умей сказать “НЕТ!”.