25.06.2021г. Краязнаўчая экскурсія “З гісторыі Вялікай Бераставіцы”

 

Для навучэнцаў І курса Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі краязнаўчую экскурсію “З гісторыі Вялікай Бераставіцы”. Дзяцей пазнаёмілі з гісторыяй бібліятэкі і з самымі важнымі і цікавымі старонкамі гісторыі Бераставіцкага краю, з імёнамі гістарычных асоб і гістарычнымі падзеямі на бераставіцкай зямлі. Асабліва зацікавіла навучэнцаў фотаэкспазіцыя “Фотаімгненні для нашчадкаў”, на якой прадстаўленны фотаздымкі пачатку і сярэдзіны ХХ стагоддзя.