13.08.2021г. Кніжная выстава на “Свяце хлеба” у аг.Масаляны


Бібліятэкары ДУК “Бераставіцкая раённная бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага” арганізавалі кніжную выставу “Хлеб – вялікае багацце.Хлебам слаўны родны край” на базе філіяла “Масалянская ІСБ”. Кніжная выстава стала сапраўдным упрыгажэннем рэгіянальнага свята хлебаробаў аг. Масаляны “Свята хлеба”. Бібліятэкар філіяла Ірына Канеўская знёміла з цікавай літаратурай пра хлеб, пра выдатную працу мясцовых хлебаробаў і дарыла віньеткі з рэцэптамі хатняй кулінарыі. Масалянская моладзь старанна вывучала кніжныя навінкі “Брэнды Беларусі. Машыны”,”Сталіцы дажынак”, “Хлеб на нашым стале” і інш. Усяго на выставе было прадстаўлена 44 кнігі.