18.08.2021г. Кніжная выстава, тэматычны агляд “Знітаваны з Палессем” (да 75-годдзя з дня нараджэння Віктара Гардзея)

 

Напярэдадні дня нараджэння беларускага пісьменніка Віктара Гардзея, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.Мележа супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага аформілі кніжную выставу ”Знітаваны з Палессем” і правялі тэматычны агляд літаратуры, падчас якога знаёмілі  з асноўнымі фактамі жыццёвай і творчай біяграфіі аўтара.