“І вечным застанецца
слова…” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага
прайшла прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай экспазіцыі, прысвечанай Дню
беларускага пісьменства, які праходзіў сёлета ў г. Капыль пад дэвізам “Слова
нас аб’ядноўвае”. Экспазіцыя праводзіць паралель з даўніх часоў да сучаснасці,
знаёміць наведвальнікаў бібліятэкі як з гісторыяй узнікнення беларускага
друкаванага слова, так і з развіццём беларускай літаратурнай думкі. Экспазіцыя
складаецца з падраздзелаў “Летапіс беларускага друку”, Беларускія кнігі –
юбіляры 2021 года”, “Сучасная беларуская кніга”. Іх назвы гавораць самі аб
сабе. Асобая паліца прысвечана сёлетняй сталіцы Дня беларускага пісьменства –
гораду Копылю. Падчас прэзентацыі экспазіцыі бібліятэкар правяла для
наведвальнікаў бібліятэкі гістарычнае падарожжа “Вытокі і сучаснасць
беларускага пісьменства і друку”, коратка пазнаёміла прысутных з гісторыяй
беларускага друкаванага слова, а таксама з сучаснымі беларускімі выданнямі
мастацкай, гістарычнай літаратуры, кнігамі па выяўленчаму мастацтву.