09.09.2021г. Інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Падарожжа ў краіну бяспекі”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” чарговы раз прайшоў адзіны дзень бяспекі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, уменню паводзіць сябе ў экстрэмальных і надзвычайных сітуацыях. Дзецям нагадалі аб мерах пажарнай бяспекі ў хатніх умовах, што агонь можа быць не толькі карысным, але і небяспечным, якія беды прыносяць пажары і як сябе паводзіць, каб агонь не ператварыўся ў злога і падступнага ворага. Наведвальнікі актыўна называлі правілы бяспечных паводзін з агнём і як трэба паводзіць, калі пажар ўсё-такі здарыўся. Нагадалі аб правілах карыстання бытавымі прыборамі, аб правілах паводзін на вуліцы і інш.  Таксама дзеці пазнаёміліся з тэматычнай кніжна-ілюстрацыйнай выставай.