23.09.2021г. Гістарычны ракурс “Народ і Радзіма адзіны”

Для кожнага вельмі важна ведаць гісторыю сваёй Радзімы. Гісторыя - гэта памяць народа пра тое, хто мы, дзе нашы карані, які наш шлях. Бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” у Дзень народнага адзінства запрасіла ў бібліятэку сваіх чытачоў на гістарычны ракурс “Народ і Радзіма адзіны”. У ходзе мерапрыемства гаворка ішла аб нашай Радзіме і яе самай вялікай каштоўнасці – беларусах. Чытачы даведаліся, чаму 17 верасня Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства і чаму кожны чалавек павінен ганарыцца дасягненнямі краіны і ўносіць свой уклад у яе далейшае развіццё і росквіт. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам была прапанавана кніжная выстава “В семье единой”.