24.09.2021г. Этыкет-трэнінг “Незвычайнае люстэрка настрою”

Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка” было прысвечана тэме “Незвычайнае люстэрка настрою”. Бібліятэкар расказала дзецям пра эмоцыі і пачуцці, якія можа выказваць чалавек у розных жыццёвых сітуацыях, і аб адлюстраванні гэтых  пачуццяў на яго твары, у яго паводзінах увогуле. З вучнямі былі праведзены цікавыя гульні “Якія эмоцыі выклікае ў цябе казачны герой?”, “Адгадай эмоцыю па інтанацыі”, фізхвілінка “Мора хвалюецца раз…”, падчас якіх дзеці актыўна адказвалі на пытанні і з задавальненнем і захапленнем выконвалі практыкаванні на развіццё пачуццяў і эмоцый, на развіццё ўмення перадаваць свае эмоцыі. Этыкет-трэнінг паказаў, што падобныя заняткі дапамагаюць дзецям падтрымліваць дабразычлівыя адносіны з другімі дзецьмі і дарослымі.