24.10.2021г. Хвілінка карыснай інфармацыі “Даведайся і абарані: падарожжа па старонках Чырвонай кнігі”

Напярэдадні Сусветнага дня турызма ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла хвілінка карыснай інфармацыі “Даведайся і абарані: падарожжа па старонках Чырвонай кнігі”. Удзельнікі адправіліся ў падарожжа па старонках Чырвонай кнігі Беларусі, дзе даведаліся аб рэдкіх і знікаючых відах жывёл і раслін, якія знаходзяцца на мяжы знікнення і аб фактарах, якія спрыяюць гэтаму. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. Таксама была падрыхтавана гульня “Загадкі Чырвонай кнігі” і “Паводзіны ў лесе”. Наведвальнікі пазнаёміліся з экспанатамі выставы “Флора і фаўна Чырвонай кнігі”. Падарожжа стала цікавым і запамінальным.