08.10.2021г. Літаратурная гадзіна “Вандроўка ў восень”

Удзельнікі аматарскага аб'яднання “Пралеска” сабраліся на літаратурную гадзіну “Вандроўка ў восень”. Бібліятэкар пазнаёміла членаў клуба з асаблівасцямі прыроды ў цудоўную пару года – восень. Яны з задавальненнем чыталі творы беларускіх пісьменнікаў Я.Купалы, Я.Коласа, У.Дубоўкі, П.Глебкі, М.Танка, А.Дзеружынскага, якія паказалі ўсю прыгажосць разнакаляровай восені ў сваіх творах. Дзеці паказалі добрыя веды ў конкурсах прыказак і прымывак, загадак, на вуліцы паназіралі за зменамі ў прыродзе.