15.10.2021г. Паэтычная гадзіна “Пад зоркай Маці”

14 кастрычніка - асобны дзень для кожнага жыхара нашай краіны, бо ў кожнай сям’і віншуюць сваіх родных і любімых матуль. Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” наведала мясцовы дзіцячы садок з паэтычнай гадзінай “Пад зоркай Маці”. Дзеці слухалі вершы пра маму, удзельнічалі ў конкурсе “Ведаеце ці вы якасці, уласцівыя маці?”. Пазнаёміліся з кніжнай выставай “Мама – сонейка маё”. Затым нагадалі самыя лепшыя і пяшчотныя словы падзякі сваім любімым матулям.