21.10.2021г. Літаратурная хвілінка “Чараўнік, казачнік і фантазер”

Да 125-гадовага юбілею знакамітага рускага савецкага казачніка, пісьменніка і драматурга Яўгена Львовіча Шварца, супрацоўнікі аддзела інфармацыі і абслугоўвання дзіцячага і дарослага чытача Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага падрыхтавалі і правялі для малодшых школьнікаў літаратурную хвілінку “Чараўнік, казачнік і фантазер”. Бібліятэкар напомніла дзецям, што яшчэ пры жыцці казачніка назвалі адным з самых найлепшых драматургаў 20 стагоддзя, а пасля смерці яго імя стала сімвалам дзяцінства, дабра і любві. Ён напісаў такія вядомыя з дзяцінства казкі, як “Папялушка”, “Казка аб страчаным часе”, “Снежная каралева”, “Звычайны цуд” і інш. Школьнікі пазнаёміліся з новымі маляўнічымі выданнямі казак Яўгена Шварца, якія ім прадставіла супрацоўнік бібліятэкі, і коратка расказала аб жыцці і творчасці вядомага казачніка.