19.11.2021г. Эрудыт – лато “Падарожжа ў краіну Закона і Права”

Бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для школьнікаў пачатковых класаў эрудыт – лато “Падарожжа ў краіну Закона і Права”, прысвечанае Сусветнаму дню правоў дзіцяці. Падчас мерапрыемства дзеці пабывалі на плошчы Прававых ведаў і прагуляліся па вуліцы Абавязкаў. У канцы падарожжа школьнікі ўсе разам прачыталі вершы і сабралі рамонак "Правы".