26.11.2021г. Экалагічны час “Экалагічная бяспека жыццядзейнасці”

На чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання Экалагічны буквар”  была абмеркавана тэма “Экалагічная бяспека жыццядзейнасці”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з паняццем “экалагічная бяспека”. Спачатку растлумачыла тэрмін “экалогія”. Затым гутарка вялася аб забруджванні навакольнага асяроддзя. Супрацоўнік бібліятэкі расказала ўдзельнікам пасяджэння аб тым, як забруджванне прыроды ўплывае на здароўе чалавека, і аб спосабах і сродках барацьбы за чыстату паветра, вады, зямлі і прадуктаў харчавання. У канцы сустрэчы ўдзельнікі клуба замацавалі атрыманыя веды ў ходзе і актыўна і правільна адказвалі на пытанні бібліятэкара.