1 снежня - Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” была аформлена выстава “Здаровая будучыня ў тваіх руках”. Падрыхтаваны інфармацыйны ролік "СНІД: небяспечна не ведаць" дзе былі асветлены пытанні: СНІД і яго прафілактыка; ці ёсць правы ў ВІЧ-інфіцыраваных; як выйсці з сітуацыі, калі трэба сказаць "НЕ". У завяршэнні была праведзена акцыя "Чырвоная стужка" - сімвал барацьбы са СНІДам.