03.12.2021г. Урок дабрыні “Не ад міласці, а ад сэрца”

Урок дабрыні да Міжнароднага дня інвалідаў (у рамках акцыі “Дабрыня патрэбна ўсім”) “Не ад міласці, а ад сэрца” правяла бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”. Спачатку прысутные разам разважалі, што такое дабро, якія людзі добрыя і чаму з кожным днём на зямлі дабра становіцца ўсё менш і менш. Потым ўспомнілі песні, прыказкі, кінафільмы пра дабрыню. Дзякуючы мерапрыемству, якое прайшло ў бібліятэцы, у сэрцах нашых чытачоў стане крыху больш кахання, дабрыні і ўзаемаразумення.