11.12.2021г. Урок інфармацыйнай культуры "Азбука тваёй бібліятэкі"

У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка"  для школьнікаў пачатковых класаў прайшоў урок інфармацыйнай культуры "Азбука тваёй бібліятэкі". Падчас мерапрыемства юным чытачам было прапанавана на кожную літару алфавіту назваць слова, звязанае з бібліятэкай і растлумачыць, што яно значыць. У канцы сустрэчы хлапчукі і дзяўчынкі папоўнілі свае веды новымі паняццямі, звязанымі з бібліятэчнай дзейнасцю.