17.12.2022г. Навагодняе падарожжа “Чараўніца зіма”

Напярэдадні Новага года ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося навагодняе падарожжа “Чараўніца зіма”.   Удзельнікі пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Зімы цудоўныя матывы”, чыталі ўрыўкі з твораў пра зіму, чыталі вершы, вадзілі карагоды, спявалі навагоднія песні, танцавалі, успаміналі прыказкі пра зіму, разгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах і гульнях. У канцы свята ўсе атрымалі салодкія прызы.