22.12.2021г. Навагодні ранішнік “Хорошо, что Новый Год к нам приходит каждый год!”

Напярэдадні зімовых канікул у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага адбыўся традыцыйны навагодні ранішнік для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”. Бібліятэкары выказалі юным чытачам ўдзячнасць за актыўнасць і сяброўства з кнігай, а вясёлыя казачныя персанажы падарылі школьнікам узнёслы святочны настрой. 

Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”, які ўжо доўгі час дзейнічае пры дзіцячай бібліятэцы, – гэта вучні 4 класа Вялікабераставіцкай СШ (класны кіраўнік Валянціна Карпуць). Актыўныя і дапытлівыя, яны любяць чытаць і з задавальненнем наведваюць розныя мерапрыемствы ў райбібліятэцы. Вось і цяпер, на ранішніку, юныя чытачы далучыліся да прапанаваных Бабай Ягой, Дзедам Марозам і Снягуркай конкурсаў і гульняў, адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны і выканалі ўсе тэматычныя заданні. Карагод вакол ёлкі, навагоднія песні і вершы – усё гэта было на ранішніку, як, зрэшты, і салодкія падарункі ад Дзеда Мароза, без якіх свята – не свята. Традыцыйна сродкі на падарункі выдаткоўваюцца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама.