Раство – адно з самых
любімых, добрых і казачых свят. Гэта заўсёды цуд, чароўныя прыгоды і прыемныя
перамены. Напярэдадні свята падчас навагодніх канікул у бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбыўся духоўна-паэтычны час “Свет чароўны за акном – Раство
прыходзіць у дом” для наведвальнікаў прышкольнага лагера Вялікабераставіцкай
школы. Мерапрыемства прайшло ў прыемнай атмасферы зімовых свят. Дзеці з
задавальненнем паслухалі пра легенды, традыцыі і звычаі Раства. Пазнаёміліся з
творамі прадстаўленымі на тэматычнай выставе ў чытальнай зале. Чыталі вершы і ўрыўкі
з твораў вядомых пісьменнікаў пра свята. А таксама прынялі ўдзел у калядных
забавах і гульнях і пазнавальнай віктарыне “Мы ведаем ўсё!”.