13.01.2022г. Гучнае чытанне «Стары Новы год запрашае ў казку”

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося гучнае чытанне «Стары Новы год запрашае ў казку”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць не толькі прачытаць і абмеркаваць казкі, але і даведацца пра гісторыю і традыцыі навагодніх святаў і каляд. Для наведвальнікаў у бібліятэцы арганізавана выстава “Зімовы кніжны карагод”, якая надае святочны загадкавы настрой.