21.01.2022г. Гульня-падарожжа «Яго вялікасць «Этыкет» на чарговым пасяджэнні клуба «Люстэрка»

 На першым у 2022 годдзе пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Люстэрка” для яго ўдзельнікаў супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага падрыхтавалі і правялі гульню-падарожжа «Яго вялікасць «Этыкет»». Бібліятэкар расказала дзецям, што паняцце “этыкет” французкага паходжання, што ёсць розныя віды этыкету і сустракаемся мы з імі штодзённа. Падчас сустрэчы вучні адгадвалі загадкі, складалі “ветлівы слоўнік” і “кветку сяброўства”, прынялі ўдзел у гульні “Ветліва-не ветліва” і “Мы чараўнікі”, міні-пастаноўцы “Хмурны Бураціна”, а таксама чыталі вершы: А. Кандрацьева, А.Сцяпанава, А.Усачова і С.Маршака.