23.01.2022г. Акцыя “Пакарміце птушак”

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася акцыя ”Пакарміце птушак” . Дзеці разам з бібліятэкарам вырабілі кармушку з непрыдатнага матэрыялу, павесілі яе на дрэве каля бібліятэкі. Насыпалі зярнят і кукурузы. Дзеці паабяцалі, што будуць пастаянна папаўняць кармушку. Хутка да яе прыляцелі першыя птушкі.