29 студзеня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося
пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Чараўніцы”. Удзельнікам было прапанавана
вырабіць віншавальную паштоўку да Дня абаронцаў Айчыны. Падчас пасяджэння дзеці
даведаліся аб гісторыі свята. Дзяўчынкі працавалі з ахвотай і цікаўнасцю, таму
паштоўкі атрымаліся прыгожыя і акуратныя.