03.02.2022г. Экалагічнае падарожжа “Не опоздай спасти мир”

3 лютага бібліятэкар філіяла Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка правяла для школьнікаў трэцяга класа экалагічнае падарожжа “Не опоздай спасти мир”, прысвечанае Сусветнаму дню водна – балотных угоддзяў. Падчас мерапрыемства паветраны шар закінуў падарожнікаў у чароўны свет балот. Там хлопчыкі і дзяўчынкі адкрылі для сябе шмат таямніц. Аказваецца, што балоты выконваюць ролю рэгулятара ў паверхневым сцёку, падтрымліваюць біялагічную разнастайнасць, чысцяць і захоўваюць ваду. У канцы падарожжа удельнікі падарожжа прыйшлі да адзінага меркавання, што балоты неабходна захоўваць і аберагаць, бо без чыстай вады жыццё на зямлі можа спыніцца.