04.02.2022г. Бібліятэчны ўрок “Падарожжа ў краіну каталогаў. Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў бібліятэчны ўрок “Падарожжа ў краіну каталогаў. Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі”. На пачатку мерапрыемства наведвальнікі пазнаёміліся з даведачна-бібліяграфічным апаратам бібліятэкі. Даведаліся, што ім дапаможа арыентавацца ў кніжных багаццях бібліятэкі. Што азначае слова “каталог”, з чаго ён складаецца, якая яго структура і якія бываюць картатэкі, чым адрозніваюцца адзін ад аднаго алфавітны і сістэматычны каталогі, пазнаёміліся з электронным каталогам ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага”. Для замацавання на практыцы атрыманых ведаў, удзельнікам было прапанавана самастойна папрацаваць з каталогам і выканаць заданні бібліятэкара.