11.02.2022г. Кніжная выстава “З Бераставіччынай лёсам знітаваныя: Напалеон Орда”.

 Імя выдатнага беларускага кампазітара, літаратара і мастака Напалеона Орды (1807-1883) звязана таксама з Бераставіччынай. Да 215-годдзя з дня нараджэння Н.Орды ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава “З Бераставіччынай лёсам знітаваныя: Напалеон Орда”, на якой былі прадстаўлены цікавыя альбомы і кнігі, прысвечаныя творчай спадчыне мастака. У выданнях змешчаны замалёўкі з архітэктурай Бераставіцкага краю. Гэта Малая і Мураваная Бераставіцы, Масаляны, Вайцехаўшчына, Клепачы, Кватары і Краснік, дзе мастак пабываў у 1868 г.