23.02.2022г. Акцыя-віншаванне “Віншуем абаронцаў Айчыны!” Пазнавальна-гульнёвая хвілінка "Прафесія - служыць Радзіме".

 У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі віншавалі святочнымі паштоўкамі сваіх чытачоў з гэтым, сапраўды, ўсенародным святам, вельмі значным для ўсіх людзей нашай краіны. Свята гэта, па свайму зместу, з’яўляецца сімвалічным яднаннем мінулага і сучаснага. Віншавалі тых, хто прайшоў франтавымі дарогамі, хто быў прыкладам самаадданага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, хто сваёй ратнай працай умацоўваў баявую моц нашай арміі, хто з гонарам і доблесцю выконваў інтэрнацыянальны абавязак. 
Для вучняў сярэдняй школы бібліятэкары правялі пазнавальна-гульнёвую хвілінку “Прафесія – служыць Радзіме”, падчас якой спачатку пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй заснаванння Дня абаронцаў Айчыны РБ і прадставілі ім цікавыя маляўнічыя выданні пра зброю, узброеныя сілы Беларусі, кнігі пра Вялікую Айчынную вайну.  Затым вучні актыўна прынялі ўдзел у бліц-турніры, конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны. У завяршэнні мерапрыемства бібліятэкары павіншавалі хлопчыкаў,  як будучых абаронцаў нашай Радзімы, са святам.