04.03.2022г. Урок інфармацыйнай культуры “Перыядычныя выданні для падлеткаў”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” праведзены ўрок інфармацыйнай культуры “Перыядычныя выданні для падлеткаў". Бібліятэкар распавяла аб тым, што перыядычныя выданні з'яўляюцца галоўным сродкам масавай інфармацыі. Паведаміла аб ролі перыядычных выданняў у навучанні і выхаванні навучэнцаў, аб сучасных перыядычных выданнях для моладзі, іх разнастайнасці, перыядычнасці, тэматыцы. Дала кароткую характарыстыку асобных перыядычных выданняў, распавяла аб працы з перыёдыкай, нагадала як чытаць часопісы, патлумачыла, чым адрозніваецца газета ад часопіса? У завяршэнні ўрока навучэнцы атрымалі заданне “Прэзентацыя “сваіх” часопісаў", дзе кожны змог прадставіць сябе членам рэдкалегіі, галоўным рэдактарам, распаўсюджвальнікам.