06.03.2022г. Паштоўка-віншаванне “Са святам, дарагія жанчыны!”.

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло святочнае мерапрыемства, паштоўка-віншаванне “Са святам, дарагія жанчыны!”. У гэты дзень дзяўчынкі і жанчыны атрымалі шмат цудоўных і шчырых віншаванняў з Міжнародным жаночым днём. Прыўзняты святочны настрой панаваў на мерапрыемстве. Прысутныя з задавальненнем ўдзельнічалі ў розных забаўляльных і развіваючых гульнях і конкурсах. Свята атрымалася, надзвычай, вясёлым. Упэўнена, што гэтая сустрэча, бы тая запальнічка, аставіць у сэрцах свет дабра і любові да матуль, да роднага краю.