Першае наведванне бібліятэкі – важны момант у
жыцці першакласнікаў. Так падрабязна з храмам кніг яны знаёмяцца ўпершыню.
Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага сардэчна сустрэлі
першакласнікаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы і прапанавалі здзейсніць
цікавае падарожжа ў свет кніг. Школьнікі пабывалі ў незвычайным горадзе, у якім
замест вуліц – рады кніжных стэлажоў, замест паверхаў – кніжныя паліцы, дамы –
гэта тамы кніг. Падчас экскурсіі вучням расказалі аб правілах паводзін у
бібліятэцы, правілах абыходжання з кнігамі. Дзеці з задавальненнем і
захапленнем прынялі ўдзел у жартоўнай інсцэніроўцы казкі “Рэпка”. Першакласнікі
пазнаёміліся з мноствам прыгожых кніг для дзяцей і пажадалі стаць чытачамі
бібліятэкі.