11.03.2022г. Пазнавальны ўрок “Правілы ветлівасці” на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Люстэрка”.

Ветлівасць – адно са шматлікіх правіл этыкета. Чалавецтва даўно выпрацавала гэтыя правілы, каб людзі, якія знаходзяцца ў грамадстве, кіраваліся аднолькавымі прыёмамі, адносіліся з павагай адзін да другога. Нажаль, у ХХІ стагоддзі людзі часта забываюць аб гэтых правілах прыстойнасці, этыкета. А ветлівасць з’яўляецца перш за ўсё адным з самых важных кампанентаў дабраты, павагі, разважнасці. Аб гэтым і не толькі аб гэтым ішла размова на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Люстэрка”, што працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы, тэмай якога была – “Правілы ветлівасці”. Падчас сустрэчы дзеці паўтарылі правілы паводзін у грамадстве, успомнілі ветлівыя словы, прынялі ўдзел у гульнях: “Ветлівыя словы”, “Знатакі этыкета”, “Не памыліся, калі ласка!”. Бібліятэкар паясніла вучням, для чаго патрэбна ведаць правілы ветлівасці і прытрымлівацца іх у паўсядзённым жыцці. Ветлівасць дапамагае пазбегнуць канфліктаў, спрэчак і другіх канфрантацыйных сітуацый. У завяршэнні сустрэчы дзеці намалявалі далонь ветлівасці.