11.03.2022г. Урок прававых ведаў “Чалавек. Закон. Абавязак”.

11 сакавіка ў філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” для школьнікаў 6-7 класаў сумесна з ДУА “Канюхоўскі яслі-сад-сярэдняя школа” адбыўся ўрок прававых ведаў “Чалавек. Закон. Абавязак, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства школьнікам распавялі, што асноўны закон нашай краіны некалькі разоў удасканальваўся, а вышэйшая каштоўнасць - чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі. У канцы ўрока падвялі вынік аб важнасці мінулага рэферэндуму для кожнага грамадзяніна нашай краіны.