16.03.2022г. Кніжная выстава “Творчае жыццё нашых ветэранаў”

 Вялікім здабыткам раённай бібліятэкі з’яўляюцца літаратурныя творы сталых жыхароў Бераставіччыны. Падчас урачыстага сходу, прысвечанага 35-годдзю Бераставіцкай раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, працавала кніжная выстава “Творчае жыццё нашых ветэранаў”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі. Выстава прапанавала ўдзельнікам святочнай сустрэчы пазнаёміцца з вершамі, апавяданнямі, краязнаўчымі работамі і нарысамі нашых знакамітых бераставічан-ветэранаў. Гэта Мікалай Пацэнка, Мікалай Зданчук, Канстанцін Богуш, Галіна Румак, Марына Дзегцярова, Ала Лагада, Канстанцін Станкевіч, Сяргей Габрусевіч, Святлана Пракопік і інш. На працягу многіх гадоў выданнем зборнікаў твораў нашых аўтараў займаецца аддзел маркетынгу Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага.