18.03.2022г. Урок грамадзянскасці і патрыятызму “Ганаруся табой, Беларусь!” да Дня Канстытуцыі РБ і Года гістарычнай памяці.

Урок грамадзянскасці і патрыятызму “Ганаруся табой, Беларусь!”, які супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для вучняў 7-х класаў сярэдняй школы, быў прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Году гістарычнай памяці. Мэта ўрока ‒ фарміраванне ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці і паняцця доўга грамадзяніна.   Падчас урока бібліятэкары звярнулі ўвагу дзяцей на тое, што Канстытуцыя – гэта ўзаемная адказнасць дзяржавы і грамадзян, пазнаёмілі са структурай Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь. Дзецям напомнілі аб асноўных правах і абавязках грамадзяніна дзяржавы, гаварылі аб змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, прынятых у выніку Рэспубліканскага рэферэндуму 27 лютага 2022 года. Вучні адказалі на пытанні віктарын “Аб Канстытуцыі ў пытаннях?”, “Я ведаю ўсё”, прынялі ўдзел у конкурсе “Што парушыў герой твора?”, сітуацыйнай гульне “Правы і абавязкі”.