Герой Беларусі, народны мастак Беларусі,
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, акадэмік Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (1922 –
2010) па праву лічыцца гонарам і сімвалам сучаснай Беларусі. Да 100-годдзя з
дня нараджэння мастака супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі для сваіх
наведвальнікаў кніжную выставу-вернісаж “Мае вобразы – гэта вобразы эпохі”, на
якой былі прадстаўлены альбомы і знакамітыя серыі карцін “Лічбы на
сэрцы”, ”Чорная быль” М.А.Савіцкага.
Асобная тэма ў творчасці мастака – “Жанчына”, адлюстраваная ў вобразах мадонны,
партызанкі, гаспадыні, матулі. Ёсць у мастака і тэма працы на роднай зямлі, і
тэма пра хлеб. Кнігі на выставе ярка адлюстроўваюць творчую спадчыну выдатнага
беларускага майстра з Віцебшчыны.