У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася сустрэча
ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання сталых людзей “Паклічу сяброў” і была
прысвечана Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Спачатку перад прысутнымі
выступіла супрацоўнік бібліятэкі з актуальным інфармацыйным паведамленнем “Беларусь
і Расія. Сугучнасць мінулага і будучыні”, падчас якога расказала аб гісторыі
станаўлення гэтага знамянальнага дня, аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў
розных сферах дзейнасці. Прадоўжыла пасяджэнне старшыня раённага савета
ветэранаў А.І.Сілкова. Яна звярнула ўвагу ўдзельнікаў сустрэчы на тое, што
гісторыя беларускага і рускага народаў цесна звязана са старажытных часоў.
Многа выпрабаванняў яны прайшлі разам, асабліва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сваімі жыццёвымі гісторыямі падзяліліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання
У.Сізоў і А.Маржэвіч, ураджэнцы Расіі. Яны расказалі прысутным аб тым, як Беларусь
стала для іх другой Радзімай. У канцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла гасцей з кніжнай выставай “2 красавіка – День яднання
народаў Беларусі і Расіі”, на якой прадстаўлены выданні аб гісторыі і культуры
нашых краін.