07.04.2022г. Дзень здароўя “Планета Здароўя” да Сусветнага дня здароўя − 7 красавіка.

7 красавіка кожны год, пачынаючы з 1950-га, ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Тэма дня 2022 года ‒ “Наша планета – наша здароўе”. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы ў гэты дзень традыцыйна праходзіць Дзень здароўя. Сёлета ён прайшоў пад назвай “Планета Здароўя”. На пазнавальна-забаўляльную праграму “Здаровым быць – у радасці жыць!” бібліятэкары запрасілі наведвальнікаў клуба маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Вясёлка дабра”. Спачатку перад прысутнымі выступіла валеолаг раённай паліклінікі Л.В. Кіган. Яна звярнула ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства на ўзаемазалежнасць паміж здароўем жывёл, людзей і навакольнага асяроддзя, а таксама на  ўплыў шкодных звычак на здароўе чалавека і важнасць здаровага ладу жыцця. Затым маладыя людзі з задавальненнем і захапленнем прынялі ўдзел у вясёлых забавах, адказвалі на пытанні пазнавальных і жартоўных міні-віктарын. У канцы сустрэчы супрацоўнік бібліятэкі І.К.Рожка пазнаёміла прысутных з кніжнымі выданнямі, прадстаўленымі на выставе “Планета Здароўя”.