12 красавіка ў
філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” праведзена мерапрыемства да Міжнароднага дня вызвалення вязняў
фашысцкіх канцлагераў. Бібліятэкар падчас гістарычна-патрыятычнага паведамлення
“Жыццё і смерць за агароджай канцлагера” расказала аб зверствах, якія чыніла
фашысцкая Германія ў канцлагерах у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб наступствах,
да якіх прыводзяць войны на нашай планеце. З жахам у вачах дзеці слухалі паведамленне і разглядалі кнігі па дадзенай тэматыцы.