23.04.2022г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Чараўніцы”

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Чараўніцы”. Падчас мерапрыемства прысутныя мелі магчымасць не толькі паглыбіць свае веды аб гісторыі і традыцыях Пасхі, але і сваімі рукамі вырабіць з салёнага цеста велікодныя яйкі і падстаўкі пад іх. Дзеці працавалі з ахвотай і добрым настроем, таму вырабы ва ўсіх атрымаліся ладныя.