26.04.2022г. Інфарм-дасье "Чарнобыль - боль нашай землі"

"Чарнобыль - боль нашай землі" - пад такой назвай прайшло ў філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка" мерапрыемства, прысвечанае трагічнай даце - аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Бібліятэкар нагадаў удзельнікам аб трагічнай падзеі ў гісторыі нашай краіны - выбуху на ЧАЭС, аб подзвігах героя Чарнобыля: пажарнага В. Правіка, урача В. Белаканя, інжынера А. Сітнікава, начальніка змены А. Перавозчыкава, верталётчыка П. Шабанава. Мерапрыемства прымусіла вучняў задумацца над тым, як далікатны навакольны нас свет, што прырода не даруе нядбайнага стаўлення да сябе, не даруе памылак і промахаў.