27.04.2022г. Экалагічная інфармацыя "Боль Чарнобыля"

У філіяле "В.Эйсмантаўская сельская бібліятэка" была праведзена экалагічная інфармацыя "Боль Чарнобыля", на якую былі запрошаны вучні Вялікаэйсмантаўскай СШ. Бібліятэкар распавяла, што 26 красавіка 1986 года адбылася найстрашэнная катастрофа ў гісторыі чалавецтва. Гэты дзень прымушае нас задумацца пра магчымыя наступствы дзейнасці чалавека, пра наш неаплатны абавязак перад тымі, хто, рызыкуючы ўласным жыццём, выратаваў свет ад радыеактыўнай катастрофы. Таксама распавядала пра ліквідатараў, якія знаходзіліся так блізка ад смерці, якія выконвалі розныя абавязкі, аб'яднала адно - імкненне дапамагчы Радзіме, абараніць краіну і прадухіліць яшчэ большую катастрофу. Яны выканалі свой абавязак. Яны самі былі маладыя, хацелі жыць і радавацца жыццю. Але ішлі насустрач смерці. Дзеля нас. Прысутным быў паказаны невялікі відэаролік.