06.05.2022г. Гісторыка-патрыятычны час “Генерал І.П.Міхайлін (1892-1941)” да Дня Перамогі.

 Першаму савецкаму генералу, які загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны -  быў прысвечаны гісторыка-патрыятычны час “Генерал І.П.Міхайлін (1892-1941)”, які правялі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага для вучняў 7-га класа сярэдняй школы. Намеснік камандуючага Беларускай (Заходняй) Асобай ваеннай акругі  генерал-маёр Іван Пракопавіч Міхайлін загінуў 23 чэрвеня 1941 г.  каля вёскі Макараўцы Бераставіцкага раёна. Толькі ў 1975 г. ўдалося ўстанавіць магілу І.П. Міхайліна. Яго астанкі перапахавалі ў брацкай магіле ў Вялікай Бераставіцы.  Імем генерала Міхайліна названа адна з вуліц у раённым цэнтры. Бібліятэкар расказала дзецям аб першых днях вайны на тэрыторыі Бераставіцкага раёна, аб мужнасці і гераізме савецкіх воінаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры абароне нашых заходніх межаў. У канцы мерапрыемства прысутныя ўшанавалі памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне мінутай маўчання.