11.05.2022г. Пазнавальна-забаўляльны час “Сям’я – гэта шчасце, любоў і ўдача” да Міжнароднага дня сям’і.

 Міжнародны дзень сям’і адзначаецца ў свеце 15 мая. Дадзенае свята было заснавана 20 верасня 1993 г. Генеральнай Асамблеяй ААН дзеля прыцягнення ўвагі шарокай грамадскасці да праблем сям’і, якіх сёння існуе вялікая колькасць. Сям’я – крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці. Дзякуючы сям’і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. З сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям’я – гэта дом, гэта месца, дзе ўтульна і спакойна, дзе заўсёды зразумеюць і падтрымаюць, дапамогуць вырашыць праблемы. Напярэдадні гэтага памятнага дня ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы для вучняў  7-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў пазнавальна-забаўляльны час “Сям’я – гэта шчасце, любоў і ўдача”, падчас якога спачатку дзяцей пазнаёмілі з гісторыяй стварэння гэтага свята і літаратурай, змешчанай на выставе "Сям'я - гэта дом! Сям'я - гэта свет!", прысвечанай Мітжнароднаму дню сям'і. Затым вучні ахвотна і з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах, розыгрышах, жартоўных інсцэніроўках, адказвалі на пытанні бібліятэкара. У канцы сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі пажадалі ўсім сямейнага шчасця і дабрабыту ў доме, міру і згоды, здароўя, шчасця і поспехаў.