11.05.22 Відэаўрок “Наш герб. Наш гімн. Наш сцяг”.

У філіяле Алекшыцкая сельская бібліятэка прайшоў відэаўрок Наш герб. Наш гімн. Наш сцяг. Навучэнцы пачатковых класаў даведаліся шмат новага: пра што расказвае герб, сцяг, гімн Беларусі. Вызначылі значэнне элементаў, намаляваных на гербе і сцягу, а таксама значэнне іх колераў. Дзеці даведаліся аб ролі і значэнні сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым. Праглядзелі відэафільм “Герб,Гімн,Сцяг, а таксама адказалі на пытанні віктарыны Ты жывеш у Рэспубліцы Беларусь.