Для вучняў 5-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы супрацоўнікі
Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правялі краязнаўчую
экскурсію “Па старонках гісторыі Вялікай Бераставіцы”. Спачатку бібліятэкар
расказала дзецям аб выдатным вучоным-усходазнаўцы, ураджэнцы Вялікай Бераставіцы
В.М. Кавалеўскім, ямя якога прысвоена раённай бібліятэцы. А таксама школьнікі
даведаліся аб асобных, найбольш значных падзеях у гісторыі нашага мястэчка і пазнаёміліся
з выставай фотаздымкаў Вялікай Бераставіцы пачатку ХХ стагоддзя ”Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая пастаянна
дзейнічае ў бібліятэцы і папаўняецца новымі фотаздымкамі. У канцы сустрэчы дзяцям
прадставілі самую вялікую кнігу з фонда бібліятэкі – Нацыянальны атлас Беларусі
– першае фундаментальнае навукова-даведчае афіцыйнае дзяржаўнае выданне
Рэспублікі Беларусь, якое выйшла ў 2002 годзе і ў якім змешчана інфармацыя пра Беларусь.
У 2022 годзе плануецца перавыданне гэтай кнігі і сварэнне электроннай версіі.