14 мая ў філіяле
“Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла прэзентацыя “Душа
Беларусі ў яе сімвалах”. Сімвалы
беларускай дзяржавы – гэта наша адметная рыса для ўсяго свету і прадмет нашага
гонару. Падчас мерапрыемства
дзеці гаварылі пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны
ў цэлым, а таксама адказалі на пытанні віктарыны “Як мы ведаем сімволіку
Рэспублікі Беларусь?”. У ходзе мерапрыемства прысутныя яшчэ раз атрымалі адказ на важнае пытанне: чаму на нашым
сцягу тры колеры - чырвоны, зялёны і белы - і што яны абазначаюць. Дзеці зрабілі для
сябе вельмі важную выснову: кожны грамадзянін сваёй дзяржавы павінен быць перш
за ўсё патрыётам, паважаць дзяржаўную сімволіку , ведаць гісторыю роднай
краіны, паважаць традыцыі і культурныя каштоўнасці беларускага народа.